Праект закона аб абмежавальных мерах у сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны быў закліканы на год зрабіць больш жорсткім парадак выдачы дазволаў на пастаяннае або часовае пражыванне, парадак выдачы віз, увядзенне забароны на перамяшчэнне грамадзян Расіі праз знешнюю мяжу Еўрапейскага саюза (за выключэннем выпадкаў, калі яны адпавядаюць устаноўленым Літвой патрабаванням).

Аднак пасля абмеркаванняў у Камітэце Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне было прынятае рашэнне пакінуць без зменаў парадак выдачы дазволу на жыхарства грамадзянам Беларусі.

Таксама прапаноўвалася ўвесці абмежаванні, звязаныя з парадкам прыёму грамадзян Расіі і Беларусі ў грамадзянства Літвы. Аднак Сейм вырашыў адмовіцца ад гэтага палажэння. У прававых актах прадугледжваецца ўзмацненне жорсткасці права грамадзян Расіі на набыццё нерухомасці ў Літве.

Выключэнні закрануць толькі расіян, якія маюць пастаянны дазвол на жыхарства або набываюць нерухомасць у краіне ў парадку атрымання ў спадчыну.

Прадугледжваюцца абмежаванні, звязаныя з наданнем статусу электроннага рэзідэнта, — пасля прыняцця паправак да закона будзе ануляванае дзеянне электроннай ідэнтыфікацыі і электроннага подпісу грамадзян Расіі і Беларусі. Выключэнні будуць дзейнічаць у дачыненні да асоб, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве — часовы ці пастаянны.

Таксама ўводзяцца абмежавальныя меры на ўвоз і вываз украінскіх грыўняў з краіны. Тэрмін дзеяння гэтых абмежавальных мер —адзін год з дня ўступлення закона ў сілу, г. зн., з 3 мая 2023 г. да 2 мая 2024 г., аднак урад мае права падоўжыць тэрміны, калі ўзнікне неабходнасць у такім рашэнні.

Некаторыя з гэтых нацыянальных санкцый у Літве дзейнічаюць і цяпер, але мэта заключаецца ў тым, каб перанесці іх у асобны закон і не звязваць выключна з надзвычайным становішчам.

Удакладненне. У першасным варыянце гэтага артыкула памылкова сцвярджалася, што «Прадугледжваюцца абмежаванні, звязаныя з наданнем статусу электроннага рэзідэнта, — пасля прыняцця паправак да закона будзе ануляванае дзеянне электроннай ідэнтыфікацыі і электроннага подпісу грамадзян Расіі і Беларусі. Выключэнні будуць дзейнічаць толькі ў дачыненні да асоб, якія маюць пастаянны дазвол на жыхарства ў Літве».

Правільна: «Прадугледжваюцца абмежаванні, звязаныя з наданнем статусу электроннага рэзідэнта, — пасля прыняцця паправак да закона будзе ануляванае дзеянне электроннай ідэнтыфікацыі і электроннага подпісу грамадзян Расіі і Беларусі. Выключэнні будуць дзейнічаць толькі ў дачыненні да асоб, якія маюць пастаянны ці часовы дазвол на жыхарства ў Літве».

Абмежаванні для беларусаў і расіян у Літве плануюць пакінуць у сіле, але не ўсе

Дарадца прэзідэнта Літвы пра абмежаванні для беларусаў: Падчас вайны гэта неабходна

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў новы закон, які могуць прыняць па беларусах у Літве

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?