Месцы ў канцы спісу займаюць Нарвегія (усяго 365 чалавек), Вялікабрытанія (468) і Швецыя (638).

Увогуле з апублікаванай карты відаць, што найбольш любяць курыць у краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Тое, што курцоў менш у Скандынавіі і Заходняй Еўропе, тлумачыцца некалькімі фактарамі, у тым ліку і тым, што ў гэтых краінах прынятыя суровыя антытытунёвыя законы і ўведзеныя высокія акцызы на цыгарэты, што вядзе да іх дарагоўлі. Напрыклад, кошт аднаго пачка цыгарэт у Швецыі дасягнуў ужо 6-7 еўра, а ў Брытаніі ён яшчэ даражэйшы: 12-14 еўра.

Статыстыка ж па Беларусі можа ўлічваць не колькасць цыгарэт, выкураных уласна беларусамі, а колькасць прададзеных. Пэўная частка з іх потым адпраўлялася кантрабандай у суседнія краіны.

Чытайце таксама:

На літоўскай мяжы зафіксавалі новы рэкорд цыгарэтнай кантрабанды з Беларусі

Латвійскія памежнікі вылавілі ў Дзвіне кантрабандныя беларускія цыгарэты. 150 тысяч штук

Польскія памежнікі разграмілі найбуйнейшую ў гісторыі групу, якая займалася кантрабандай цыгарэт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?