Аляксей Данілаў

Сваімі праблемамі са здароўем чыноўнік падзяліўся 4 красавіка на дыскусіі «Украіна перад абліччам знешніх выклікаў».

«Я сам у пэўнай ступені ўжо «кібарг». Я памяняў сабе вочы. Да пачатку вайны я не зусім добра адчуваў сябе са сваімі вачыма. Пасля ўварвання войскаў РФ трэба было шмат чытаць, я ўвесь час быў вымушаны насіць акуляры. Пасля лютага-сакавіка 2022 года, у красавіку, я ўжо наогул не мог нічога бачыць. Мне вельмі хутка, за паўтары гадзіны, памянялі адно вока, а праз 4 дні я замяніў іншае вока», — распавёў ён.

Данілаў прызнаўся, што нават не ляжаў у бальніцы, аперацыя заняла літаральна 5-6 гадзін.

«У пятніцу пасля абеду адпрасіўся ў прэзідэнта, а ў суботу ўжо пасля абеду вярнуўся да працы. Такія цяпер тэхналогіі. А далей, думаю, будзем мяняць усё, акрамя галавы і сэрца. Маецца на ўвазе не фізічнае, а ваша ўнутранае сэрца», — працягнуў ён.

Сакратар РНБА, праўда, не стаў удавацца ў дэталі аперацыі і як менавіта яму «мянялі вочы». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?