Падчас сустрэчы з Уладленам Татарскім, на якой адбыўся выбух

Падчас сустрэчы з Уладленам Татарскім, на якой адбыўся выбух

«Мы арганізавалі і зрабілі акцыю 2 красавіка 2023 года супраць групы Z-актывістаў і асабіста супраць вядомага падпальшчыка і прапагандыста вайны, ваеннага злачынца Максіма Фаміна, вядомага як Уладлен Татарскі. Гэтая акцыя падрыхтаваная і здзейсненая намі аўтаномна, і мы не маем сувязі і не атрымлівалі дапамогі ні ад якіх замежных структур і тым больш спецслужбаў», — заявілі ў арганізацыі.

Акрамя таго, там падкрэслілі, што акцыя не была накіраваная супраць мірных грамадзян, а «ўсе пацярпелыя ўваходзяць у лік актыўных прыхільнікаў вайны».

Прадстаўнікі арганізацыі таксама заклікалі расійскіх праваабаронцаў аказаць дапамогу Дар'і Трэпавай, арыштаванай па гэтай справе, і «іншым нявінным людзям».

Раней гэтая самая арганізацыя ўзяла на сябе адказнасць за забойства Дар'і Дугінай у жніўні 2022 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?