Пакінуўшы будынак, Трамп сеў у свой картэж, прыпаркаваны на вуліцы. Ён не зрабіў ніякіх заяваў.

Арышт з былога прэзідэнта зняты.

Пракуратура Манхэтэна апублікавала абвінаваўчае заключэнне па справе Трампа з 34 пунктаў. Яго абвінавачваюць у падробцы дзелавых дакументаў першай ступені з мэтай утойвання кампрамату і незаконнай дзейнасці.

У адпаведнасці з заканадаўствам штата Нью-Ёрк, фальсіфікацыя дзелавой дакументацыі, як правіла, класіфікуецца толькі як правіна і не цягне крымінальнай адказнасці. Аднак пракуратура можа зрабіць абвінавачанне больш суровым, калі лічыць, што дакументы былі падробленыя, каб схаваць іншае злачынства.

Усе абвінавачанні супраць Трампа адносяцца да цяжкіх злачынстваў класа E. Гэта найніжэйшая катэгорыя цяжкіх злачынстваў у штаце Нью-Ёрк. Па кожным пункце абвінавачванняў Трампу пагражаюць чатыры гады пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?