Андрэй Мельнічэнка. Фота: Wikimedia Commons

Андрэй Мельнічэнка. Фота: Wikimedia Commons

У сусветным спісе мільярдэраў па версіі Forbes Андрэй Мельнічэнка займае зараз 58-е месца.

Андрэй Мельнічэнка нарадзіўся 8 сакавіка 1972 года ў Гомелі. Вучыцца ён зʼехаў у Маскву, застаўся жыць у Расіі. Сын савецкага фізіка, Мельнічэнка кінуў навучанне, калі ў 1991 годзе распаўся СССР, каб заснаваць сетку пунктаў абмену валюты. Праз два гады ён заснаваў свой банк. Кампаніі Мельнічэнкі, у якіх працуе больш за 100 тысяч чалавек, за апошнія 15 гадоў інвеставалі каля 23 мільярдаў даляраў у вытворчасць угнаенняў і вугалю.

Мельнічэнка трапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі ў сакавіку 2022 года і ЗША ў жніўні 2022 года. Ён назваў санкцыі «абсурднымі і бессэнсоўнымі» і аспрэчвае іх. 

9 сакавіка праз санкцыі ён пакінуў склад акцыянераў «Сібірскай вугальнай энергетычнай кампаніі».

У сакавіку мінулага года бізнэсмен назваў вайну ва Украіне трагедыяй і заклікаў спыніць яе.

«Будучы рускім па нацыянальнасці, беларусам па нараджэнні і ўкраінцам па крыві, я адчуваю вялікі боль і замяшанне, калі бачу, як змагаюцца і гінуць брацкія народы», — сказаў мільярдэр. Яго маці — украінка.

Багацце амаль усіх расійскіх мільярдэраў, паводле Forbes, за год вырасла.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?