Старажытны егіпцянін. Фота: Courtesy Cicero Moraes

Старажытны егіпцянін. Фота: Courtesy Cicero Moraes

Бразільскія эксперты стварылі лічбавую выяву чалавека, які жыў у Егіпце 35 000 гадоў таму. У аснову малюнка ляглі рэшткі шкілета старажытнага чалавека, якія былі знойдзеныя ў акамянеласці (узрост якой 35 тысяч год) у даліне Ніла на тэрыторыі Егіпта ў 1980 годзе. Пра гэта напісала агенцтва CNN.

Археолаг Маасір Эліяс Сантас і 3D-дызайнер Цыцэрон Мараес выкарыстоўвалі метад фотаграметрыі на рэштках шкілета гэтага чалавека, каб потым стварыць яго лічбавы малюнак і пабачыць, як выглядалі старажытныя людзі.

«Першапачаткова гэты шкілет належаў мужчыну афрыканскага паходжання. Па папярэдняй інфармацыі, яму было ад 17 да 29 гадоў на момант смерці. Яго рост складаў прыкладна 1 метр 50 сантыметраў», — піша CNN са спасылкай на бразільскіх экспертаў.

Сантас і Мараес спадзяюцца, што іх праца стане падмуркам для даследаванняў іншых археолагаў па эвалюцыі чалавека. Яны плануюць паказаць рэканструкцыю старажытнага чалавека на навуковых выставах у будучыні.

«Той факт, што гэтаму чалавеку больш за 30 000 гадоў, робіць яго важным для разумення эвалюцыі чалавека. Калі б чалавек таго часу мог хадзіць па вуліцы сёння, людзі не ўбачылі б у ім ніякага адрознення ад сябе і іншых», — падагульнілі бразільскія эксперты.

Раней міжнародная даследчая група высветліла, хто жыў у Еўропе падчас апошняга ледніковага перыяду 140 тысяч гадоў таму.

Чытайце таксама:

«Мая еўрапейская сям'я». Захапляльная кніга пра гісторыю з’яўлення і развіцця чалавечай папуляцыі ў Еўропе

З памерлымі можна будзе камунікаваць. З'явіўся штучны інтэлект, здольны ствараць лічбавую копію чалавека

Новы фенікс: навукоўцы блізкія да таго, каб уваскрэсіць вымерлы від птушак

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0