Памятны камень у Варзянах без шыльды. Фота: glosznadniemna.pl
На гэтых могілках пахаваныя 18 байцоў 5-й Віленскай брыгады Арміі Краёвай, якія загінулі ў бітве з нямецкімі войскамі, якая адбылася каля гэтай вёскі 31 студзеня 1944 года.
Памятны камень у Варзянах яшчэ з шыльдай. Фота: glosznadniemna.pl
Пачынаючы з мінулага года ў Беларусі рэжым Лукашэнкі вядзе планамернае знішчэнне ці апаганьванне пахаванняў польскіх жаўнераў часоў Другой сусветнай вайны ці польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Плябанішкі, Сурконты, а таксама ў горадзе Іўе.
Чытайце таксама:
Пасля артыкула «СБ» на Лідчыне пашкодзілі помнік на магіле палякаў
Улады разбурылі яшчэ адны могілкі жаўнераў Арміі Краёвай. Гэтым разам — пад Гроднам





