Ураджэнец Туркменістана Эдуард Багіраў у свой час стаў вядомы як аўтар кніг «Гастарбайтар» і «Ідэаліст». Акрамя літаратурнай дзейнасці, ён быў даверанай асобай Пуціна на выбарах 2012 года, а апошнім часам працаваў на дзяржаўным радыё «Спутнік» і займаўся прасоўваннем калякрамлёўскага парадку дня ў тэлеграме.

У 2010-я гады Багіраў здабыў вядомасць тым, што актыўна імкнуўся прасоўваць прарасійскі інфармацыйны парадак дня ў Малдове, дзе ў той час быў перманентны палітычны крызіс і вялася няспынная барацьба за ўладу паміж прарасійскімі і празаходнімі палітычнымі сіламі. За ўмяшанне ва ўнутраныя справы Малдовы ён нават затрымліваўся малдаўскімі ўладамі, а ў 2016 годзе быў завочна асуджаны на 5 гадоў зняволення.

Па інфармацыі СМІ, увесь апошні тыдзень Багіраў знаходзіўся ў коме, у яго нібыта адмовілі ўсе органы. У сваю чаргу, тэлеграм-канал Mash піша, што Багірава шпіталізавалі 1 красавіка са страўнікава-кішачным крывацёкам, а хварэў ён на цыроз печані. Яшчэ за некалькі дзён да таго ён працаваў і выходзіў у эфір.

Клас
20
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
5