«Мы не маглі сёння абысці ўвагай тэму Украіны, суседняй для абедзвюх нашых краін. І мы лічым складанымі і комплекснымі прычыны пачатку канфлікту.
Мы перакананыя, што сітуацыя справакавана і раздзімаецца намаганнямі ЗША і іх сатэлітаў. Яны атрымліваюць ад гэтага прыбытак, дывідэнды і перавагі, а ўсе астатнія нясуць выдаткі. Беларусь і Венгрыя на баку міру»,
— заявіў Сяргей Алейнік па выніках праведзенага ў Будапешце пасяджэння беларуска-венгерскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.
Венгрыя — найбольш прыязная да Масквы краіна Еўрасаюза, яе кіраўніцтва амаль заўсёды займае асаблівую пазіцыю ў дачыненні да пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў. Дзякуючы гэтай пазіцыі, Еўрасаюз часта сутыкаецца з праблемамі пры ўвядзенні санкцый і іншых абмежаванняў супраць Расіі і Беларусі і зацвярджэнні пакетаў дапамогі Украіне.
Чытайце таксама:
Кіраўнік МЗС Беларусі прыляцеў з візітам у Венгрыю





