Эмануэль Макрон. Фота Alex Brandon / AP

Эмануэль Макрон. Фота Alex Brandon / AP

«У Кодэкс сацыяльнага забеспячэння ўносяцца змены. < … > У першым пункце «шэсцьдзесят два» замяняецца словамі «шэсцьдзесят чатыры», — гаворыцца ў дакуменце.

14 красавіка асноўныя палажэнні рэформы ўхваліла Канстытуцыйная рада краіны. Пасля гэтага праціўнікі закона аб павышэнні пенсійнага ўзросту запатрабавалі ад Макрона не падпісваць дакумент. На падпісанне закона ў прэзідэнта было 15 дзён.

Пасля зацвярджэння закона апазіцыя заявіла, што працягне дамагацца адмены рэформы. Як адзначае BFM TV, 15 красавіка ў некалькіх гарадах Францыі запланаваныя дзясяткі акцый пратэсту.

Рэформа выклікала масавыя пратэсты ў Францыі, якія не спыняюцца ўжо тры месяцы. Рашэнне суда не спыніла пратэсты: у пятніцу паліцыі прыйшлося ўжыць слезацечны газ супраць дэманстрантаў у Ліёне. Учора былі затрыманыя 112 чалавек.

Асноўная незадаволенасць дэманстрантаў была звязаная з прадугледжаным рэформай павышэннем пенсійнага ўзросту на два гады.

Цяперашні ўзрост выхаду на пенсію ў Францыі, 62 гады — самы нізкі ў Еўропе. Эканамісты ў адзін голас запэўніваюць, што масавы выхад на пенсію пасляваеннага пакалення бэбі-бумераў робіць падобнае павышэнне ў Францыі непазбежным. Аднак папулярнасці рэформе гэта не дадае — асабліва пасля таго, як у мінулым месяцы ўрад Макрона скарыстаўся сваім выключным канстытуцыйным правам, правёўшы законапраект праз ніжнюю палату парламента без галасавання.

Макрон: Кітай павінен прыняць меры ў сувязі з тым, што Пуцін размясціў ядзерную зброю ў Беларусі

Макрон таемна зняў дарагі гадзіннік падчас інтэрв'ю аб пенсійнай рэформе. Яго абвінавацілі ў крывадушнасці ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?