«Запусцілі мост у эксплуатацыю ў пятніцу, 14 красавіка, якраз напярэдадні праваслаўнага Вялікадня! Дабрацца ў госці да блізкіх гараджанам дакладна будзе прасцей!» — піша выданне.

На адкрыццё моста прыйшло шмат гараджан, а ўлады падрыхтавалі да гэтай падзеі спецыяльную праграму — светлавое шоу, музыку і танцы.

Першай па мосце прайшла калона гарадской тэхнікі, на чале якой ехалі рэтрааўтамабілі. За імі рушылі сучасныя машыны гарадскіх службаў, а таксама новы электрабус і бескантактны тралейбус. Пасля ўрачыстай цырымоніі і шоу з салютам рух па мосце адкрылі для ўсіх ахвотных.

Перад аўтамабілістамі мост перайшлі пешаходы.

Мост праз Нёман у раёне вуліцы Паповіча з'явіўся ў Гродне на пачатку 1970-х гадоў. Ён злучае вуліцы Паповіча і Вясновую, Кастрычніцкі і Ленінскі раёны горада. Запатрабаванасць збудавання заўсёды была вялікай: праз мост праходзяць важныя транспартныя шляхі, маршруты грамадскага транспарту.

У верасні 2022 года мост закрылі на абследаванне, а пасля адразу ж паставілі на рэканструкцыю. Работы павінны былі заняць каля 11 месяцаў, але завяршыліся на 5 месяцаў раней за прызначаны тэрмін.

Мост практычна цалкам разабралі, а затым пабудавалі нанова. Будаўнікі ўмацавалі апоры, а замест усіх пралётаў з'явіўся адзін маналітны, даўжынёй больш за 300 метраў! Стала менш і дэфармацыйных швоў: яны ўладкаваныя на ўездах на мост.

Больш зручным мост стаў і для пешаходаў з веласіпедыстамі, бо мачты асвятлення, якія раней стаялі на ходніках, пасля рэканструкцыі перанеслі на край моста.

Пасля адкрыцця моста на звыклыя маршруты вернецца гарадскі грамадскі транспарт. Таксама, як чакаецца, ужо ў найбліжэйшыя дні разгрузіцца цэнтр горада, стане менш затораў на пад'ездзе да Старога моста.

Чытайце таксама:

«Іржавы мост» цераз Свіслач у Мінску зноў адкрылі для карыстання

Завяршылі рамонт пантоннага моста паміж Чыжоўкай і Серабранкай у Мінску

Новая скульптура льва ў Магілёве напужала некаторых гараджан — і вось чаму

Клас
7
Панылы сорам
15
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3