У сюжэце дзяржаўнага тэлебачання былі выкарыстаныя відэазапісы, зробленыя падчас ператрусу ў Леаніда Гаравога, які адбыўся 15 сакавіка: гледачам паказалі бела-чырвона-белыя сцяжкі і кнігі, знойдзеныя сілавікамі ў жыллі актывіста. А таксама фрагменты апытання ў пастарунку, дзе спадар Гаравы кажа, што мэтай яго дзейнасці было ўсталяванне дэмакратыі ў Беларусі.

Ён не адмаўляе тое, што развіццю рэгіянальных незалежных СМІ спрыялі замежныя спонсары, і аўтарка сюжэта Марына Раманоўская называе гэта «продажам Радзімы». 

Журналістка БТ увогуле на стрымліваецца ў выразах: Леаніда Гаравога яна характарызуе як «ярага прадстаўніка старой апазіцыі», якая знаходзіцца пад наглядам замежных куратараў», а рэгіянальныя СМІ дэмакратычнага напрамку, паводле Марыны Раманоўскай, пішуць на «патрэбныя гаспадарам тэмы». І «самыя смажаныя порцыі дэструктыву», на яе думку, публікуюцца напярэдадні нейкіх важных дзяржаўных падзей — як было з прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года.

У відэасюжеце згадваецца прадстаўнік беларускай супольнасці ў Польшчы Яраслаў Іванюк.

Марына Раманоўская падкрэслівае, што ён «этнічны паляк», здзекліва называе яго «панам» і сцвярджае, што менавіта ён перадаваў грашовыя сродкі Леаніду Гаравому, беручы справаздачы пра «колькасць дыструктыву». Пры гэтым журналістка дзяржаўнага тэлебачання зазначае, што Іванюк — гэта ўсяго толькі «адно са звёнаў ланцугу па распіле валюты», і сцвярджае, што да беларускіх «ідэйных» актывістаў даходзяць далёка не ўсе прызначаныя сродкі.

Таксама Раманоўская ўгледзела ў падтрымцы незалежнага рэгіянальнага друку «след польскіх спецслужб», якія імкнуцца «раскачаць Беларусь».

Відэасюжэт заканчваецца пагрозамі, што ўсіх, праз каго робяцца «замежныя ўліванні», абавязкова знойдуць беларускія сілавікі.

І дэманструецца «карцінка», як пенсіянера Леаніда Гаравога цягнуць пад рукі двое мажных міліцыянтаў.

Пасля ператрусу і апытання ў пастарунку спадар Гаравы адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту: 16 сакавіка суд Гарадоцкага раёна прызнаў яго вінаватым у распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?