Пуцін Путин Putin

На думку экспертаў, адна з мэт візіту Пуціна — публічна вызначыць патэнцыйных казлоў адпушчэння напярэдадні запланаваных украінскіх контрнаступаў.

Таксама спецыялісты адзначаюць: Пуцін, крамлёўскія крыніцы і ваенныя блогеры ўсё часцей абмяркоўваюць перспектывы ўкраінскага контрнаступлення, і цалкам верагодна, што Крэмль рыхтуе айчынную інфармацыйную прастору альбо да ваенных няўдач, альбо да адпору пагрозы контрнаступлення.

Акрамя таго, гаворыцца ў аглядзе, дэманстратыўныя сустрэчы Пуціна з кіраўнікамі ягонага войска, імаверна, пацвярджаюць чарговыя змены ў вайсковым камандаванні і, магчыма, у найбліжэйшым атачэнні Крамля.

Мяркуецца і тое, што, магчыма, Пуцін спрабуе збалансаваць уплыў «Вагнера», паўторна прызначыўшы Лапіна камандуючым Луганскім участкам фронту.

Звяртаюць увагу аналітыкі на тое, што асобныя сябры «Клуба разгневаных патрыётаў» выступаюць за рэвалюцыю ў Расіі, калі Крэмль замарозіць вайну ці пойдзе на мірныя перамовы з Украінай і Захадам.

Пуцін наведаў расійскія войскі на поўдні Украіны

У Крамлі адрэдагавалі відэа візіту Пуціна. Ëн гаварыў пра Вялікдзень у будучым часе

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4