«Удзельная вага нявыкананых даручэнняў у цэлым па краіне па ўсіх даручэннях склала за 2022 год 31%. Гэта шмат. У аблвыканкамах гэты паказчык значна горшы, у сярэднім ён складае 56%. У Віцебскім і Гродзенскім аблвыканкамах удзельная вага нявыкананых даручэнняў складае 57%. Што тычыцца даручэнняў, якія знаходзяцца на кантролі КДК (гэта даручэнні складаныя, стратэгічна важныя), то тут паказчык нявыкананых у сярэднім складае 46%. Па Віцебскім аблвыканкаме гэтая лічба вышэйшая — 73%, а ў цэлым па ўсіх аблвыканкамах яна набліжаецца да 70%», — распавяла Аксана Белавец.

Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Станіслаў Наркевіч на семінары ў Віцебскай вобласці таксама заявіў, што выпрацаваная «такая сістэма, якая выключае невыкананне» даручэнняў.

«Недапушчальныя расслабленасць, безыніцыятыўнасць, бюракратычная цяганіна ў рэалізацыі пастаўленых задач. Аднак кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы паказваюць, што нярэдка праблемы замоўчваюцца, рашэнні не прапануюцца, а сітуацыя перабольшваецца. І пры прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў, асабліва ў бягучых умовах, вельмі важна атрымліваць з месцаў дакладную і аб'ектыўную інфармацыю», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

КДК затрымаў службовых асоб пяці кампаній, якія займаліся пастаўкамі лекаў і медабсталявання

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?