Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» ў Мінску ў 2020 годзе падчас пандэміі кавіду

Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» ў Мінску ў 2020 годзе падчас пандэміі кавіду

«Вы, напэўна, як і я — дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, — выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць — беларусы супраць ядзернай зброі», — заявіла сёння Святлана Ціханоўская.

У 1996—2019 годах Чарнобыльскі шлях рэгулярна ладзіўся ў Мінску. У 2020 годзе ён быў адменены з-за кавіду, у 2021-м сілавікі нагналі ў цэнтр Мінска спецтэхнікі і не далі магчымасці сабрацца. У 2022 годзе заяўка была пададзена, але акцыя не праводзілася.

Клас
5
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3