Аляксандр Івулін у Варшаве. Фота: a_ivulin / Instagram

Аляксандр Івулін у Варшаве. Фота: a_ivulin / Instagram

«Беларус беларусу беларус.

Адправіўся на сняданак. За гадзіну ў кавярні сустрэў з дзясятак землякоў. Кожны/кожная ўсміхаецца так, як умеюць толькі беларусы. Калі што, я люблю смол-токі, але адзін з сённяшніх выбіў неверагодную эмоцыю.

— Дзякуй за тое, як вы там трымаліся. Дарэчы, знаёмцеся, — незнаёмая лэдзі прадстаўляе сваю спадарожніцу. — У яе таксама брат сядзіць. 

Прозвішча дзяўчыны здаецца неверагодна знаёмым. Перапытваю. Не, не падалося. Праз секунду ўжо я называю імя яе брата. Аказваецца, мы, як кажуць на зоне, «ішлі па этапе» і «былі ў блізкіх».

Выходзіць, мы завочна знаёмыя з гэтай сястрой. І з дзяўчынай гэтага хлопца. І з яго бацькамі. Шкада, абняцца на волі яны змогуць яшчэ няхутка.

Шок і здзіўленне. Вочы новай знаёмай (вельмі падобная да брата) тут жа становяцца мокрымі. Яе рукі пачынаюць трэсціся. Абдымкі, пасля якіх выпадковы мінак адразу становіцца амаль родным.

Здаецца, пасля 2020-га так умеюць толькі беларусы», — напісаў Івулін.

Аўтар канала «ЧестнОК» і футбаліст «Крумкачоў» знаходзіўся за кратамі з 3 чэрвеня 2021-га. 19 студзеня 2022-га суд даў Івуліну два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах. Ён поўнасцю адбыў тэрмін і выйшаў на волю 17 лютага.

Чытайце таксама:

«Гэта магчымасць на дзве гадзіны забыцца пра ўсё». Івулін напісаў, якую ролю грае футбол за кратамі

Івулін пра здзекі з Пушкіна, цяжкі стан Латыпава і эрзац-сэкс у калоніі 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?