Віктар Бабарыка за месяц да арышту, май 2020 года

Віктар Бабарыка за месяц да арышту, май 2020 года

«Мы патрабуем публічна прадэманстраваць у якім ён [Бабарыка] стане. Мы патрабуем допуску адвакатаў і сваякоў да яго.

Любыя іншыя дзеянні будуць трактавацца як наўмыснае прычыненне шкоды жыццю і здароўю», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.

Віктар Бабарыка цяпер у наваполацкай калоніі. Ён быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года. У ліпені 2021 года яму прысудзілі 14 год калоніі — па артыкулах 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам) і 430 (атрыманне хабару).

З аповедаў іншых палітвязняў вядома, што з Бабарыкам ім забараняюць камунікаваць. Працаваць яго паставілі на выпальванне драўнянага вугалю. Гэта праца лічыцца адной з самых цяжкіх у калоніі.

З 9 лютага пра яго няма інфармацыі.

Нядаўна ў наваполацкай калоніі змяніўся кіраўнік.

Віктара Бабарыку паставілі на прафулік у калоніі за нарэзку сала

У Віктара Бабарыкі — новая праца ў калоніі

Блогер Кабанаў, які сядзеў у наваполацкай калоніі, пра тое, чаму вязні не вытрымліваюць умоў там

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?