father and son

Бацька і сын. Фота: Pixabay

Шмат анлайн-інфлюэнсераў сёння зарабляюць вялікія грошы, прасоўваючы ідэі маскуліннасці. Але часам мужчыны становіцца ахвярамі гэтай версіі мужнасці.

У нашы дні многія хлопцы і мужчыны пачуваюцца ў разгубленасці наконт таго, якімі яны павінны быць, якімі свет іх хоча бачыць. Распаўсюджванне ідэй фемінізму і розныя, часам супярэчлівыя ўяўленні пра тое, што такое сапраўдная роўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі, робіць сітуацыю яшчэ больш заблытанай.

Джэры Баркер, выканаўчы дырэктар няўрадавай арганізацыі Equimundo, якая прасоўвае ідэалы мужнасці без гвалту, апякунчай мужнасці, мяркуе, што

мужчын важна прывучаць да ролі апекуна, памочніка, чалавека, які можа даць падтрымку. Многія мужчыны добра пачуваюцца ў такой ролі, і гэта таксама можа быць супрацьдзейным сродкам для нянавісці і мізагініі.

Мужчыны не павінны быць транслятарамі ідэй гвалту і нянавісці. Асабліва калі гэта гвалт у дачыненні да жанчын.

Фарміраванне «новай мускуліннасці» можа адбывацца, па-першае, праз далучэння мужчыны да догляду за дзецьмі, у тым ліку далучэнне да партнёрскіх родаў

Па-другое, на працоўных месцах — дзе не павінна быць месца харасмэнту.

Чытайце яшчэ:

Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»

Даследаванне дэпрэсіі паказвае крытычную розніцу паміж мужчынамі і жанчынамі

Клас
9
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1