Фота: Av.by

Фота: Av.by

У Гомелі далі старт продажам красовера Geely Monjaro. Ён прадстаўлены ў дзвюх камплектацыях: Flagship (141 900 руб.) і Exclusive (143 900 руб). У пераразліку гэта прыкладна 48 350 і 49 000 даляраў.

Для параўнання: у Расіі за версію Flagship просяць 4,45 млн расійскіх рублёў (прыкладна 54 600 даляраў), за версію Exclusive — 4,55 млн расійскіх рублёў (55 800 даляраў). Такім чынам, розніца дасягае 6,8 тысячы ў даляравым эквіваленце на карысць Беларусі.

Як сцвярджаецца, у лісце чакання на гэтую мадэль знаходзяцца ўжо каля 140-150 чалавек. 

Чытайце таксама:

У Беларусі расце колькасць аўто ў продажы. Чаму так адбываецца? Тлумачаць гульцы рынку

 «Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?

«Прадаецца ў сувязі з пераездам». Ці шмат беларусаў прадае машыны з-за эміграцыі? 

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2