Цеплавоз згарэў. На месцы працуюць экстранныя службы, пішуць расійскія СМІ.

Цягнік, што быў спушчаны пад адхон ў Бранскай вобласці, напэўна, належыць Беларускай чыгунцы. Як заўважаюць у сеціве, цеплавоз мае афарбоўку, падобную да цеплавозаў БЧ, знак на ім — Белчыгункі.

На цеплавозе — знак Белчыгункі. Скрын відэа

На цеплавозе — знак Белчыгункі. Скрын відэа

Чыгуначнікі пацвердзілі «НН», што цеплавоз — беларускі. «Цеплавоз належыць БЧ. Плячо абслугоўвання ёсць да Бранска ў БЧ, у РЧ — да Гомеля», — сказалі суразмоўцы «НН».

Па іх інфармацыі, дадзены цеплавоз лічыцца ў прыпісным парку лакаматыўнага дэпо Гомель Беларускай чыгункі.

Па даных «Mash», магутнасць выбуховага прыстасавання, якім падарвалі чыгунку, была не менш за 200 грамаў у тратылавым эквіваленце.

На паўднёвым захадзе Бранскай вобласці ўвялі план «Перахоп». Шукаюць двух мужчын, магчыма, датычных да дыверсіі. Яны патрапілі на камеры назірання паблізу.

Сёння ж стала вядома, што ў Ленінградскай вобласці падарвалі апору ЛЭП

Пазаўчора ўдарам беспілотніка былі знішчаныя рэзервуары з палівам Чарнаморскага флота ў Севастопалі. А ўчора выбухам была знішчаная турбаза «Прывал паляўнічага» ў акупаваным Мелітопалі, дзе размяшчаліся расійскія вайскоўцы.

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4