Канал @Grodno_grab паведаміў, што хлопец выкінуўся з чацвёртага паверха ў наручніках.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, верагодна, гаворка ідзе пра 24-гадовага Максіма Л. (яго поўнае імя і іншая інфармацыя маецца ў распараджэнні праваабаронцаў). Днямі хлопец адзначыў свой дзень нараджэння.
У праваабаронцаў няма дакладнай інфармацыі, чаму затрымалі хлопца, але ім вядома, што сілавікі затрымлівалі яго ў Ваўкавыску 9 жніўня 2020 года.
Каналы сілавікоў сцвярджаюць, што хлопца затрымалі за наркотыкі. Мы не маем пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц.
«Наша Ніва» шукае звесткі пра здарэнне.
Калі ведаеце падрабязнасці, напішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).





