Паліва таннее, але не для ўсіх

Пачынаючы з 7 сакавіка ў Беларусі раз на тыдзень на адну капейку таннее паліва. Бензіны розных гатункаў і звычайны дызель за гэты перыяд згубілі ў цане па 8 капеек. Нязменнай застаецца толькі цана на ДТ-Л-К5 ECO — спецыяльны гатунак дызеля, які прызначаны для запраўкі грузавікоў на еўрапейскай рэгістрацыі. Літр такога паліва каштуе 3 рублі 58 капеек. 

Скрыншот з сайта azs.belorusneft.by

Скрыншот з сайта azs.belorusneft.by

У пераводзе на еўра атрымліваецца, што літр дызеля для еўрапейскіх перавозчыкаў каштуе каля 1,14 еўра, што ўсяго на 16 еўрацэнтаў танней, чым цяпер каштуе салярка ў Польшчы або Літве. Настолькі невялікая розніца стала магчымая дзякуючы таму, што апошнім часам у еўрапейскіх краінах значна зменшыліся цэны на паліва.

Толькі за апошні тыдзень паліва ў Еўропе патаннела на 5—6 еўрацэнтаў. Калі на піку літр саляркі ў Польшчы і Літве каштаваў каля 2 еўра, то цяпер цэны на дызель там пачынаюцца з 1,29 еўра за літр.

Выгадней запраўляцца ў краіне рэгістрацыі

Як тлумачаць перавозчыкі, пры настолькі неістотнай розніцы ў цэнах ім выгадней запраўляцца ў Еўропе. Тлумачыцца гэта тым, што калі, напрыклад, польская фірма набывае паліва ў Польшчы, а літоўская ў Літве, то яны маюць магчымасць залічваць выдаткаваныя на запраўку ПДВ (21% у Літве і 23% у Польшчы). Пры куплі паліва ў Беларусі грошы, выдаткаваныя на ПДВ, таксама можна браць у залік, але адбудзецца гэта толькі праз 6—12 месяцаў.

«Праз наяўнасць у паліве ПДВ фірмам зручней за ўсё набываць паліва ў краінах рэгістрацыі, бо тады ПДВ залічваецца найхутчэй (ад 25 сутак). Нават пры запраўцы ў межах ЕС тэрмін можа павялічвацца на 3—6 месяцаў. А калі браць Беларусь, то гэта будзе яшчэ значна даўжэй. Таму, маючы розніцу ў цэнах на паліва 10—20 цэнтаў, няма ніякага сэнсу купляць яго ў Беларусі», — тлумачыць перавозчык.

Мужчына кажа, што ён і яго калегі ў Беларусі запраўляюцца толькі тады, калі бачаць, што ім не хопіць паліва, каб пастаяць у чарзе і вярнуцца дамоў.

Што будзе, калі еўрапеец заправіць грузавік звычайным палівам?

Вядомы шэраг выпадкаў, калі кіроўцам грузавікоў з еўрапейскай рэгістрацыяй, якія запраўляліся звычайным палівам, выносілі пастановы аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 24.3 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў). Суд штрафаваў іх на 50 базавых велічыняў.

Паралельна з гэтым канцэрн «Белнафтахім» абавязаў аператараў АЗС, дзе дызпаліва прадаецца па звычайнай цане, паведамляць на мытню, калі такім палівам запраўляюцца фуры з ЕС.

Чытайце таксама: 

«Зялёная карта» хутка ўсё. Як будуць афармляцца страхавыя полісы на аўто для выезду за мяжу?

З прыходам цяпла актывізаваліся чаўнакі-веласіпедысты. Колькі яны зарабляюць за некалькі гадзін? 

Клас
11
Панылы сорам
8
Ха-ха
35
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
11