На продаж пры гэтым пакуль прапануецца толькі 119 дамоў: 22 будынкі знойдуць гаспадароў праз аўкцыён, а 97 — без правядзення аўкцыёну.
Таксама ў спісе ёсць дамы, якія гатовыя прадаць за адну базавую велічыню, гэта значыць за 37 рублёў.
Уладальнікаў або спадчыннікаў 299 дамоў працягваюць шукаць. Акрамя таго, 67 будынкаў улады паставілі на ўлік — хаты павінны прывесці ў належны стан.
Рэестр дамоў, якія пустуюць, створаны дзяржаўнымі органамі ў пачатку гэтага года для выяўлення, уліку і скарачэння колькасці такіх будынкаў. Атрымаць інфармацыю з рэестра можа кожны ахвотны. Пры гэтым можна ўдакладніць характарыстыкі дома, месцазнаходжанне, стан, узрост.
Азнаёміцца з Адзіным рэестрам пустуючых дамоў можна на сайце eri2.nca.by, для гэтага пры аўтарызацыі трэба выбраць укладку «Увайсці як госць». Далей па фільтры можна пазначыць актуальныя параметры аб'ектаў.
Чытайце таксама:
«З чаго пачаць? Пачніце са шпалераў». Як найбольш ашчадна аднавіць купленую вясковую хату





