Фота: facebook.com/mark.zanevskij
Анджэй Дэра падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі варожа ставіцца да польскай спадчыны, мэтанакіравана яе вынішчае:
«У Беларусі знішчаюцца польскія могілкі, разбураюцца магілы польскіх герояў. Цяпер гэта афіцыйная палітыка Беларусі. На гэты момант мы не можам непасрэдна дапамагаць нашым суайчыннікам, але мы намагаемся гэта рабіць па-іншаму, не буду распавядаць падрабязнасці, каб дапамога не спынілася. Цяпер там у палякаў самая складаная сітуацыя».
Пачынаючы з мінулага года ў Беларусі рэжым Лукашэнкі вядзе планамернае знішчэнне ці апаганьванне пахаванняў польскіх жаўнераў часоў Другой сусветнай вайны ці польска-савецкай вайны 1919—1920 гадоў. Вядома пра падобныя выпадкі ў вёсках Багданы, Бабровічы, Варзяны, Дындылішкі, Мікулішкі, Качычы, Плябанішкі, Сурканты, а таксама ў горадзе Іўе.
Акрамя таго, рэжым арыштоўваў і ўтрымліваў у зняволенні лідараў непадкантрольнага дзяржаве Саюза палякаў Беларусі. Адзін з іх, журналіст Андрэй Пачобут, асуджаны на 10 гадоў зняволення і дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Таксама ў Беларусі фактычна знішчаная адукацыя на польскай мове.
Чытайце таксама:
Сакрэт нязломнасці. Андрэй Пачобут, закладнік Аляксандра Лукашэнкі, святкуе 50-годдзе ў турме
Прапала памятная таблічка з польскіх вайсковых могілак у Варзянах на Астравеччыне





