Мітрапаліт Епіфаній (крайні справа) разам з кіраўніком Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата мітрапалітам Ануфрыем (крайні злева) з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і ягонай жонкай Аленай
Усе даты па календары ПЦУ такім чынам зрушацца на 13 дзён. У прыватнасці, Нараджэнне Хрыстова будзе адзначацца цяпер 25 снежня, а не 7 студзеня.
«Ажыццяўленне гэтай рэформы ў першую чаргу дазволіць перайсці на больш дакладны каляндар і пазбегнуць у будучыні паступовага зрушэння нерухомых свят. І хоць на гэтым шляху яшчэ застаюцца некаторыя цяжкасці, аднак перакананы, што з Божай дапамогай мы іх вырашым», — адзначыў мітрапаліт Епіфаній.
Адпаведнае рашэнне можа быць прынята на Архіерэйскім саборы ПЦУ.
Чытайце таксама:
У мітрапаліта Ануфрыя і іншых іерархаў Украінскай праваслаўнай царквы знайшлі расійскія пашпарты
Ва Украіне ідзе гістарычная калядная літургія ў Лаўры. Чаму гэта важна для ўсіх вернікаў
Кіева-Пячэрскую лаўру перарэгістравалі на карысць Праваслаўнай царквы Украіны. Але ёсць нюансы





