Фота ілюстрацыйнае
З ініцыятывай ушанавання земляка выступіў настаяцель глускай Свята-Богаяўленскай царквы протаіерэй Міхаіл Лазоўскі, піша мясцовая раёнка «Радзіма».
Пятро Грудзінскі нарадзіўся ў Глуску ў 1877 годзе. У 1921 годзе ён быў пасвячоны ў сан святара і служыў у адной з цэркваў Мінскай губерні.
У студзені 1930 года быў арыштаваны, а ўжо 23 лютага таго самага года паводле пастановы калегіі АДПУ прыгавораны да найвышэйшай меры пакарання.
У 1989 годзе айцец Пятро Грудзінскі быў рэабілітаваны, а ў 1999-м Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кананізаваны і прылічаны да ліку святых новапакутнікаў.
Чытайце таксама:
Міліцыя на чале працэсіі. Як у Мінску хавалі архіепіскапа Арцемія
Протадыякан мінскага Петра-Паўлаўскага сабора пайшоў ваяваць за Расію. Веніямін благаславіў





