«1 мая ў ДР Конга пасольства трэці раз арганізавала акцыю «Несмяротны полк». Маршам па вуліцах Кіншасы прайшло каля ста чалавек, сярод іх персанал, суайчыннікі, расійскія вайсковыя назіральнікі і паліцэйскія місіі ААН па стабілізацыі ў ДРК і кангалезцы, якія сімпатызуюць Расіі», — гаворыцца ў паведамленні дыпламатычнай установы.

У шэрагах удзельнікаў шэсця афрыканскіх твараў насамрэч лічаныя адзінкі. Праўда, нейкія спецыяльна навучаныя афрыканцы з георгіеўскімі стужкамі на грудзях спяваюць «Кацюшу».

Самае пры гэтым пікантнае, што сёлета ў мэтах бяспекі расіяне вырашылі адмовіцца ад аналагічнага шэсця, якое апошняе дзесяцігоддзе стала адным з сімвалаў расійскага мілітарызму, у Маскве і іншых буйных гарадах.

Чытайце таксама:

Булён на вадзе з нябожчыка і плявок у знак павагі: дзіўныя афрыканскія традыцыі

Новы прэм’ер Малі год жыў у Мінску і дзесяць — у Маскве. Як былая французская калонія ператвараецца ў фарпост Расіі ў Афрыцы

Пігмеі, малярыя і палігамія. Беларуска расказала пра жыццё на афрыканскім экватары

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
23
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3