«За мінулыя суткі праціўнік здзейсніў 98 абстрэлаў, выпусціўшы 539 снарадаў з цяжкай артылерыі, «Градаў», танкаў, БПЛА і авіяцыі», — напісаў Пракудзін.

У прыватнасці, горад Херсон вораг абстраляў 16 разоў. Падчас абстрэлаў расійскія вайскоўцы пацэлілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці.

«З асаблівай жорсткасцю абстраляны горад Херсон. 82 снарады пацэлілі ў прывакзальную плошчу, тэрыторыю і збудаванні чыгуначнага вакзала, АЗС, дзвюх устаноў гандлю, завода і аўтагаспадаркі; тэрыторыю чыгуначнага пераезду», — адзначаецца ў паведамленні.

Загінулі 23 чалавекі, 46 (з іх двое дзяцей) — атрымалі раненні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?