Belarus Russia border Беларусь Россия граница

Уезд у Беларусь з Расіі. Фота відавочцы з Zerkalo.io

У пятніцу 5 мая сталі паступаць паведамленні, што на мяжы з Расіяй з беларускага боку ставяць нешта накшталт кантрольных пунктаў.

«На выездзе з РБ праз Добруш усталёўваюць нейкія КПП у выглядзе церамкоў. Працуюць памежнікі», — такое паведамленне заўважыў «Флагшток».

Як паведамілі «Зеркалу» чытачы, падобнае адбываецца і на трасе М-1 ля мяжы: паводле інфармацыі чытача, там каля страхавых кіёскаў увечары ў чацвер пачалі працы і ўжо паставілі памежны пункт: пара вагончыкаў для памежнікаў, чатыры шлагбаўмы, загараджальная стужка з шыпамі.

Інфармацыю пацвердзілі ў Дзяржпагранкамітэце, паведамляе «Зеркало».

«Згодна з заканадаўствам аб органах памежнай службы, на ўездзе ў Рэспубліку Беларусь цяпер будзе весціся праверка дакументаў», — адказалі выданню.

«Гэта часова», — падкрэслілі ў ведамстве.

Па словах прадстаўніка ДПК, кантроль будзе дзейнічаць «да асаблівага распараджэння».

У тэлеграм-каналах паведамляюць, што на мяжы ўжо з'явіліся чэргі даўжынёй у некалькі кіламетраў. Асабліва старанна правяраюць расіян, пішуць там.

Увядзенне пашпартнага кантролю на ўездзе з Расіі адбылося пасля нарады Аляксандра Лукашэнкі з сілавікамі 2 мая пасля дыверсіі на чыгунцы ў Бранскай вобласці Расіі. 

Выглядае, што ўлады асцерагаюцца, што Расія ўжо не кантралюе сваіх граніц з Украінай, пра што сведчаць свабодны ўваход дыверсійных груп у расійскія вёскі, а таксама падрывы чыгункі. Мінск хоча перастрахавацца, каб праз некантраляваную мяжу з Расіяй зброя і дыверсанты не траплялі ў нашу краіну. Лагічны крок у такім разе — увесці ўласны фільтр на граніцы.

Клас
44
Панылы сорам
11
Ха-ха
135
Ого
8
Сумна
8
Абуральна
18