Папярэдне ў афіцыйных крыніцах пра адкрыццё дошкі не паведамлялася, а на месцы мерапрыемства былі заўважаныя людзі ў цывільным адзенні, якія перашкаджалі некаторым мінакам фатаграфаваць цырымонію і нават выклікалі міліцыю.
Леў Маневіч нарадзіўся ў Чавусах у яўрэйскай сям’і. З маленства ён жыў у Еўропе, але пасля 1917 года вярнуўся на радзіму і стаў служыць у Чырвонай арміі. Як чалавек, які меў вопыт жыцця ў Еўропе і свабодна валодаў некалькімі мовамі, ён быў завербаваны ў разведку і адпраўлены для шпіёнскай дзейнасці ў Заходнюю Еўропу. Там Маневіч стварыў разгалінаваную сетку інфарматараў, але быў арыштаваны і на працягу ўсёй Другой сусветнай вайны ўтрымліваўся ў зняволенні. Ягонага яўрэйскага паходжання немцам выкрыць не ўдалося.
У 1945 годзе Маневіч быў вызвалены амерыканцамі, але амаль адразу памёр ад сухотаў. Некаторыя мяркуюць, што ён адзін з правобразаў героя раманаў Юліяна Сямёнава — Шцірліца.
Вядома, што ініцыятарам усталявання памятнай дошкі Льву Маневічу выступіла ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці.
Чытайце таксама:
У Магілёве збіраюць грошы на помнік расійскаму губернатару
У Магілёве збіраюцца ўсталяваць мемарыяльную шыльду Барысу Маісееву





