Фота: planetabelarus.by

Фота: planetabelarus.by

Следству ўдалося ўстанавіць, што 34-гадовы абвінавачаны, з'яўляючыся інжынерам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, раніцай 5 жніўня 2021 года быў у памяшканні фондасховішча музея Янкі Купалы. З-за няўважлівасці і неабачлівасці пры праверцы абсталявання ён нібыта запусціў сістэму пажаратушэння.

У выніку гэтага рэчывы для тушэння агню (гаворка ідзе пра вуглякіслы газ) распаўсюдзіліся па фондасховішчы, а таксама па цокальным паверсе. У гэты момант там у адным з памяшканняў знаходзіўся супрацоўнік музея, які пазней памёр ад атручэння двухвокісам вугляроду.

У пракуратуры Мінска расказалі, што падчас судовага пасяджэння абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме і растлумачыў, што па прычыне агляду ўстаноўкі газавага пажаратушэння ён падняўся на няўстойлівую паверхню і страціў раўнавагу. Падчас падзення ён запусціў модуль газавага пажаратушэння.

Адзначаецца, што абвінавачаны ў добраахвотным парадку кампенсаваў сыну загінулага 50 тысяч рублёў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды.

У выніку абвінавачанаму на падставе часткі 1 артыкула 144 Крымінальнага кодэкса было прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Пры гэтым у адпаведнасці з артыкулам 7 закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства» ён быў часткова — на адзін год, — вызвалены ад прызначанага пакарання.

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
8