Цана аднаго літра паліва з аўторка складзе:
- бензіну АІ-92-К5-Еўра — 2,26 рубля;
- бензіну АІ-95-К5-Еўра — 2,36 рубля;
- бензіну АІ-98-К5-Еўра — 2,58 рубля;
- дызельнага паліва — 2,36 рубля.
Цяперашняе зніжэнне цэнаў — ужо дзясятае з пачатку года. Папярэднія змены цэн на аўтапаліва адбыліся 7, 14, 21 і 28 сакавіка, 4, 11, 18 і 25 красавіка, 2 мая. Тады паліва таксама штораз таннела на адну капейку. Да гэтага цэны не мяняліся з чэрвеня 2022 года.
Чытайце таксама:
Еўрапейскія перавозчыкі губляюць цікавасць да запраўкі ў Беларусі. Чаму?
У Беларусі назвалі цэны на самую дарагую мадэль «Джылі»
У Беларусі расце колькасць аўто ў продажы. Чаму так адбываецца? Тлумачаць гульцы рынку





