Фота: Karl Denham / ІІХФ
Палякі ўчора перамаглі Румынію (6:2) і фінішавалі на другім месцы. Падчас групавога турніру Польшча выйграла таксама ў Літвы (7:0), Паўднёвай Карэі (7:0) і Італіі (4:0) і толькі прайграла ў авертайме Брытаніі (4:5). Каманда закінула больш за ўсіх шайбаў на турніры (28).
Цікава, што зборная на турніры была прадстаўлена гульцамі з мясцовага чэмпіянату, там было толькі тры легіянеры.
Такім чынам у элітным дывізіёне палякі згуляюць упершыню з 2002 года.
У жніўні 2021 года беларусы саступілі палякам у матчы кваліфікацыі Алімпіяды.
Зборныя Беларусі і Расіі адхіленыя ад міжнародных турніраў, таму зноў прапусцяць чэмпіянат свету ў найвышэйшым дывізіёне, які стартуе 12 мая ў Тамперэ і Рызе.





