Ігар Бортнік быў затрыманы 29 сакавіка падчас аблавы на супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка, у якім ён працаваў пасля звальнення з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Спачатку яму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, пасля — яшчэ 13 і 15. Судзілі навукоўца кожны раз па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыі.

У Ігара Бортніка сур'ёзныя праблемы са здароўем. Некалькі месяцаў да арышту ён праходзіў доўгую і складаную рэабілітацыю пасля не вельмі ўдалай аперацыі па лячэнні міжпазваночнай грыжы, таму зняволенне ў звычайных для беларускай турэмнай сістэмы нялюдскіх умовах давалася яму асабліва цяжка, асабліва пры забароне на перадачы.

Чытайце таксама:

Моцна хвораму навукоўцу Ігару Бортніку далі яшчэ 15 сутак

У навукоўца Ігара Бортніка за кратамі значна пагоршыўся стан здароўя

Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?