Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў сярэдзіне сакавіка ў івацэвіцкую калонію № 5. Але з 27 сакавіка ад яго няма вестак. Сёння, 6 мая, мужчына адзначае 33-годдзе ў калоніі.

«Я ведаю і веру — замест таталітарызму, улады хамаў і цынікаў, замест непадзельнага панавання нямногіх над большасцю, мы ўбачым увасабленне дэмакратыі і сапраўднага народаўладдзя. Не недзе далёка, а тут, у нас, у Беларусі. Я ведаю — будучыня належыць нам», — казаў на судзе ў апошнім слове Аляксандр.

Павіншуйце палітвязня лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: 

ПК № 5, 225293, г. Івацэвічы, вул. Дзяржынскага, 1, Аляксандр Уладзіміравіч Францкевіч.

На жаль, сітуацыя з Францкевічам не адзінкавая. Некалькі месяцаў няма звестак пра Міколу Статкевіча (85 дзён), Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Максіма Знака, Віктара Бабарыку.

Чытайце таксама:

«Я ведаю — будучыня належыць нам». Моцнае апошняе слова Аляксандра Францкевіча

Падобна, што Статкевіч, Знак і Лосік працяглы час знаходзяцца ў ШІЗА — праваабаронцы

Рэжым маўчання: ад Сяргея Ціханоўскага тры тыдні няма ніякіх навін

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?