Амаль мінус 5°С на поўначы Беларусі і мінус 3,5°С у Мінску, паведамляе тэлеграм-канал «Надвор'е».

Наступныя дні радасці таксама не прынясуць, з сумам паведамляе Белгідрамет.

7 мая надвор'е будзе вызначаць халодны антыцыклон з цэнтрам над Эстоніяй, толькі па крайнім паўднёвым захадзе краіны адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Прагназуецца без ападкаў, толькі ў ваколіцах Брэста пройдуць дажджы.

Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны будуць адзначацца замаразкі 0..-5°С, толькі ў ваколіцах Брэста + 1..+ 5°C; днём будзе +9..+15°С. У Мінску ноччу да мінус 3°С, удзень максімальна +12°С.

І 8—9 мая надвор'е будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон, але цэнтр яго перамесціцца з поўначы Балтыйскага мора на Смаленскую вобласць.

Уначы 8 мая замаразкі да мінус 5°С, днём + 11..+17°С.

9 мая будзе без ападкаў. Замаразкі ўжо меншыя, да мінус 3°С, днём ужо цяплей да + 13..+18°С.

У другой палове тыдня стане цяплей. Ад пятніцы ў Мінску прагназуецца +18°С.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0