Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Швейцарыя адчувае міжнародны ціск адносна яе традыцыйнай палітыкі нейтралітэту ў войнах і канфліктах. Многія заходнія саюзнікі заклікаюць Берн зняць забарону на экспарт швейцарскай зброі і дапамагчы Украіне.
Пакуль улады Швейцарыі адмаўляліся гэта зрабіць. Аднак запрашэнне Зяленскага выступіць перад парламентам эксперты называюць вялікім крокам для краіны.
Ён стане першым замежным лідарам, які звернецца з пасланнем да Федэральнай рады краіны (так называецца швейцарскі парламент).
Чытайце таксама:
У Германіі анансавалі візіт Зяленскага. Зараз ён можа сарвацца





