Фота ілюстрацыйнае
Праўда, калі пачынаецца сезон, любая садавіна таннее. Так, чарэшня на рынку гэтым разам каштуе ад 18 да 40 рублёў за кіло, у той час як на мінулым тыдні цана даходзіла і да 100.
Ёсць у продажы і клубніцы. Калі купляць невялікія ягады, то такія можна знайсці па 12 рублёў, а калі цікавяць адборныя і наліўныя клубніцы, то аддаць давядзецца ад 30 да 55 рублёў.
Асабліва вялікая розніца ў цэнах на ківі — ад 3 да 65 рублёў за кілаграм. Вінаград можна знайсці па цане ад 8,5 да 35 рублёў, апельсіны — ад 3,5 да 35 рублёў, яблыкі — ад 2,5 да 25 рублёў за кіло.
Чытайце таксама:
Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе
«Пакаштуйце і далей глядзіце». У чым цымус мінскага фермерскага рынку «Усё сваё»?
«Колькі каштуе? Ну, колькі дасце». Якія прысмакі можна купіць «па дарозе»?





