Захар Прылепін выведзены са штучнай комы
Аўтамабіль расійскага прапагандыста быў узарваны 7 мая. Загінуў кіроўца Прылепіна. Прапагандыст быў паранены.
У падрыве падазраецца ўраджэнец Данецкай вобласці. На допыце ён заявіў, што дзейнічаў па заданні ўкраінскіх спецслужбаў.
Украіна дачынення да падрыву не пацвярджала, але СБУ выпусціла заяву, дзе выказала адабрэнне падрыву.
СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт».
Чытайце таксама:
«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?





