«Пачынаючы з 2014 года акупанты выкарыстоўваюць падобнага роду правакацыі, і не выключана, што і зараз мы з гэтым сутыкнёмся. У гэтай сітуацыі правакацыі могуць быць накіраваныя расійскімі спецслужбамі супраць расійскага грамадзянскага насельніцтва і прымеркаваныя да пэўных дат, напрыклад, 9 Мая», — адзначыў прадстаўнік ГУР МА Украіны.

У той жа час Андрэй Юсаў выказаў меркаванне, што расіяне могуць накіраваць правакацыі і супраць Беларусі: такая расійская «аперацыя пад фальшывым сцягам» можа мець на мэце ўцягнуць беларускае войска ў вайну супраць Украіны.

«Ніхто ні ва Украіне, ні ў астатнім свеце ў падобныя спектаклі ўжо не паверыць. Але гэта не значыць, што правакацый не будзе», — падкрэсліў прадстаўнік ГУР МА Украіны Андрэй Юсаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?