Скрын відэа
Склады, дзе адбыўся пажар, належаць прадпрыемству па ўтылізацыі снарадаў і вытворчасці прамысловай выбухоўкі. Першапачаткова паведамлялася, што прычынай сталі лясныя пажары. Але сёння «Авіялесахова» заявіла, што не лічыць, што пажар на складзе пораху ў Свярдлоўскай вобласці пачаўся з-за ляснога пажару. Больш за тое, у ведамстве мяркуюць, што гэта ад саміх складоў агонь рухаецца ў бок зялёных насаджэнняў.
Цяпер у тушэнні лясных пажараў у Свярдлоўскай, Цюменскай і Курганскай абласцях задзейнічана больш за шэсць тысяч чалавек.
Па даных МНС, у Свярдлоўскай вобласці агонь ахапіў больш за 33 тысячы гектары лесу. Губернатар рэгіёна Яўген Куйвашаў распавёў, што тушыць пажары дапамагае больш за 1700 добраахвотнікаў.





