Самалёт-лакатар А-50. Фота: Мінабароны Расіі
«Самаробныя выбуховыя прылады для ўчынення дыверсіі планавалася даставіць з Украіны на лёгкаматорным самалёце з Чарнігаўскай вобласці», — гаворыцца ў паведамленні ФСБ.
Пасля пасадкі самалёта ў Тульскай вобласці «чальцы ДРГ, завербаваныя ГУР Мінабароны Украіны», і пілот былі затрыманыя «ў момант перадачы сродкаў паражэння».
Такі ж самалёт А-50 пацярпеў ад атакі беспілотнікам у Мачулішчах у лютым. А-50 — гэта вельмі каштоўны самалёт, ён ажыццяўляе далёкую разведку. Усяго, спраўных і няспраўных, такіх самалётаў у Расіі дзевяць. Кошт аднаго такога самалёта — 330 мільёнаў даляраў.





