Вітольд Ашурак у ШІЗА ПК №17. Фота: АРБ

Вітольд Ашурак у ШІЗА ПК №17. Фота: АРБ

21 мая 2021 года ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітзняволены актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак. Дэталі абставін яго смерці невядомыя дагэтуль.

Паводле афіцыйнай версіі, ён нібыта памёр ад спынення сэрца, але родныя палітвязня і раследавальнікі сумняваюцца ў гэтым. Па словах сваякоў, праблем са здароўем у 50-гадовага Вітольда, якога асудзілі на пяць гадоў за пратэсты, да калоніі не было.

На відэа з калоніі (імаверна, з камеры ШІЗА), якое пазней апублікавалі сілавікі, мужчына выглядаў знясіленым і ледзь трымаўся на нагах. Само відэа мела прыкметы мантажу.

Калі родным паказалі цела палітвязня, то галава была практычна цалкам забінтаваная.

Палітвязень Дзмітрый Дудойць, які адбываў пакаранне на хіміі, скончыў жыццё самагубствам. 5 студзеня 2022 года 43-гадовы мужчына скокнуў з моста, калі вяртаўся з паліклінікі без суправаджэння. 

Ён адбываў пакаранне ў ПУАТ №43 у Магілёве. Дудойця асудзілі да двух гадоў абмежавання волі за абразу прадстаўніка ўлады.

«Ён быў такі ранімы, далікатны. Казаў, што не вытрымае там», — расказвалі блізкія пра Дзмітрыя.

У кастрычніку 2021 года пасля выхаду з Акрэсціна памерла мінчанка Алена Амеліна. У ізалятары яна захварэла на карону і пасля вызвалення трапіла на ШВЛ. Жанчыне было 57 гадоў.

У разгар пандэміі многія на Акрэсціна перахварэлі на кавід праз умовы, створаныя там.

«Алене за адзін дзень стала вельмі блага, яна амаль трупам ляжала пад нарамі, мы прымушалі яе хоць нешта з'есці. Лячылася ўсё гэта парацэтамолам і, калі зусім чалавеку дрэнна, антыбіётыкам», — згадвалі пра Амеліну.

Асобна стаіць выпадак у Навасадах. 26 сакавіка гэтага года з акна калоніі ў Навасадах пад Барысавам выкінуўся палітзняволены Уладзімір Іпатаў. Але мужчына выжыў. Пасля яго даставілі ў шпіталь у Барысаве. Прычыны яго ўчынку невядомыя. Калонія ў Навасадах лічыцца адной з самых жорсткіх.

Чытайце таксама: 

Былы вязень шклоўскай калоніі расказаў, хто можа быць датычны да гібелі Вітольда Ашурка 

Пакаралі за лайк пад карыкатурай Лукашэнкі. Што вядома пра палітвязня Мікалая Клімовіча, які памёр у калоніі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
17
Абуральна
30