9 мая надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, сфармаваны ў халоднай паветранай масе. Будзе без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны замаразкі 0..-5°С, месцамі +1..+5°C; Днём паветра прагрэецца да +12..+18°С. У Мінску +14°С.

10 мая надвор'е таксама будзе вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон. Ноччу не абыдзецца без замаразкаў: 0..-3°С; днём будзе +12..+19°С. У Мінску +14°С.

У чацвер, 11 мая месцамі на глебе чакаюцца замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра днём да +14..+21°С. У Мінску +16°С.

З пятніцы стане яшчэ цяплей. У Мінску ў пятніцу—нядзелю чакаецца +18—21°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0