Знішчаны склад Чырвонага Крыжа ў Адэскай вобласці. Фота: Чырвоны Крыж
«У выніку ракетнага ўдару па Адэскай вобласці 7 мая цалкам разбуранае арандаванае складское памяшканне Адэскай абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Украіны плошчай 1000 кв.м. Пажар цалкам знішчыў гуманітарную дапамогу для Адэскай вобласці, якая знаходзілася на складзе», — гаворыцца ў паведамленні.
На шчасце, у момант ракетнага ўдару прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа на месцы не было. Выдача гуманітарнай дапамогі і дзейнасць некаторых праектаў Адэскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Украіны прыпыненая.
Чырвоны Крыж таксама паведаміў, што з-за ракетнага абстрэлу Мікалаеўскай вобласці 7 мая пашкоджанні атрымаў мабільны шпіталь Мікалаеўскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Украіны.
У выніку ўдару частка медыцынскага абсталявання, тэхнічных сродкаў і мэблі, якія там знаходзіліся, сталі непрыдатнымі для далейшага выкарыстання.
Чытайце таксама:





