Мікалай Клімовіч. Фота: яго старонка ў фэйсбуку
Мікалая Клімовіча асудзілі да гады калоніі за карыкатуру на Лукашэнку. Такі прысуд вынеслі, нягледзячы на тое, што ён меў інваліднасць II групы па сэрцы, перанесеныя цяжкую аперацыю на сэрцы і інсульт.
У апошнім слове палітвязень сказаў: «Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяц».
Мужчыну арыштавалі ў зале суда, бо да прысуду ён быў на волі.
Суддзёй па справе быў Андрэй Бычыла, пракурорам — Ілья Гузарэвіч.
Фонд «Байсол» абвясціў збор на пахаванне палітвязня. Патрэбна 4000 еўра — на пахаванне і ўшанаванне памяці Мікалая. Літаральна за некалькі гадзін беларусы сабралі траціну неабходнай сумы.
Чытайце таксама:
Інваліда з Пінска асудзілі да калоніі за карыкатуру на Лукашэнку





