Плакат з надпісам Putin war criminal у Нарве. Фота: Дзмітрый Фядоткін / ERR
У эстонскай Нарве на сцяне замка павесілі вялікі плакат з надпісам «Пуцін — ваенны злачынец».
Яго добра відаць праз мяжу на другім баку ракі ў расійскім Івангарадзе.
У Івангарадзе паставілі вялікі экран і сцэну, каб канцэрт да Дня Перамогі бачылі на «варожым Захадзе». Дзеля гэтага на беразе нават высеклі дрэвы.
У Івангарадзе паставілі вялікі экран і сцэну. Фота: «Бумага»
Расійскія памежнікі спрабавалі дамовіцца з эстонскімі, каб тыя знялі плакат, але ім адмовілі.
Чытайце таксама:





