Адзін з характэрных сюжэтаў Магілёва на 9 Мая: дзіця ў вайсковай форме з драўляным аўтаматам. Фота: сацыяльныя сеткі
Каб урачыстасць выглядала масавай, дзяржаўныя прадпрыемствы і ўстановы абавязалі выправіць на яе работнікаў. Напрыклад, дзіцячыя садкі меліся рэкрутаваць на парад да 10 чалавек са свайго калектыву. З сабой яны павінны былі прынесці «атрыбутыку перамогі». Агітацыйная праца праводзілася з бацькамі гадаванцаў.
«Жывую сцяну» ўздоўж праезнай часткі вуліцы Першамайскай, дзе праходзіў парад, стваралі школьнікі. Іх прыводзілі цэлымі класамі.
«Святочны» Магілёў на 9 Мая. Горад апранулі ў мілітары. Фота: сацыяльныя сеткі
На вуліцах стылю мілітары было больш чым калі. Вайсковую форму, падобную на тую, што насілі савецкія салдаты ў Другую сусветную вайну, адзявалі не толькі дарослыя, але і дзеці. У некаторых была драўляная зброя.
«Блакадную порцыю» хлеба магілёўцы не дужа ўпадабалі. Фота: сацыяльныя сеткі
Удзельнікаў частавалі «блакаднай порцыяй» хлеба і пярловай кашай.
Пярлоўка была больш папулярнай. Да яе цягнуліся дарослыя. Фота: сацыяльныя сеткі
Адным з экспанатаў сталі клеткі. У «зняволенні» апынуліся чырвоныя і зялёныя паветраныя шарыкі.
«Арыштаваныя» паветраныя шарыкі на 9 Мая ў Магілёве. Фота: сацыяльныя сеткі
На вуліцах гандляры прадавалі пілоткі і іншую вайсковую экіпіроўку, а месцы правядзення імпрэзаў патрулявала міліцыя.
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Глядзіце таксама:
Дзень Перамогі з дня «ніколі больш» ператварыўся ў кашмарнае «можам паўтарыць» — Ціханоўская
Расійскія гастралёры інсцэніруюць антыўкраінскія мітынгі ў Еўропе — Le Monde





