«Мы павышаем заработную плату на 45%, уключаючы долю сацыяльнага забеспячэння. Такім чынам, мы павышаем мінімальную заработную плату дзяржаўных службоўцаў да 15 тысяч лір (каля $770)», — заявіў Эрдаган.
Акрамя таго, вырасце аплата звышурочных, аклад начных работнікаў і забеспячэнне ветэранаў.
Праз пяць дзён у Турцыі пройдуць прэзідэнцкія выбары. Мяркуючы па выніках апытанняў, Эрдаган, які кіруе краінай 20 гадоў, можа іх прайграць.
Галоўным яго сапернікам з'яўляецца 74-гадовы апазіцыянер Кемаль Кылычдароглу, дэпутат парламента Турцыі і лідар Рэспубліканскай народнай партыі. Апытанні паказваюць, што ў яго і ў Эрдагана прыкладна роўныя шанцы на перамогу.





